25 красавiка 2024, Чацвер, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў прапанаваў абраць «тэхнічнага» прэм'ера

3
Турчынаў прапанаваў абраць «тэхнічнага» прэм'ера

Турчынаў афіцыйна звярнуўся да фракцый-ініцыятараў роспуску кіроўнай кааліцыі.

Старшыня Вярхоўнай Рады прапанаваў неадкладна пачаць кансультацыі кандыдатуры на пасаду «тэхнічнага» прэм'ер-міністра.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе парламента.

«Гэта ваша адказнасць», - падкрэсліў Аляксандр Турчынаў, і папрасіў прапанаваць такую кандыдатуру хутчэй.

Пры гэтым кіраўнік парламента заявіў, што ў любы момант збярэ пазачарговую сесію для таго, каб разгледзець і падтрымаць прапанаваную кандыдатуру.

«Перакананы, што ўвесь парламент адчувае адказнасць і аднагалосна прагаласуе за такую кандыдатуру», - сказаў Турчынаў, заклікаўшы «не губляць часу і прыступіць да кансультацый».

Нагадаем, сёння ў Вярхоўнай Радзе спыніла сваё існаванне кааліцыя «Еўрапейскі выбар».

У сваю чаргу прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўжо выказаў надзею на тое, што парламент надалей будзе прымаць важныя для краіны пастановы нават без кааліцыі. Аднак Вярхоўная Рада не падтрымала некаторыя законапраекты, у прыватнасці, аб рэфармаванні НАК Нафтагаз Украіны.

Фота: AFP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках