29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы аддаюць палову заробку на аплату «бясплатных» паслуг

67

Блізу 50% заробленых работнікам грошай сыходзяць дзяржаве.

Такую выснову зрабіў праект «Кошт урада», палічыўшы ўсе схаваныя адлічэнні, якія беларускія грамадзяне робяць дзяржаве, нават не ўсведамляючы таго.

Уладзімір Кавалкін, кіраўнік праекта і намеснік дырэктара Інстытута рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання, патлумачыў «Ежедневнику», адкуль бяруцца такія разлікі.

Дапусцім, работнік атрымлівае на рукі 600 даляраў. Пры гэтым напраўду ягоная праца каштуе значна даражэй. Бо працадаўца ўжо зрабіў адлічэнні ў ФЗН, пенсійны фонд. Плюс аўтаматычна выплачваецца падаходны падатак. Розніца паміж заробкам работніка і выдаткамі на яго працадаўцы складае да 40%. Падлічана, што калі ваш заробак 600 даляраў, то працадаўцу даводзіцца траціць на вас 916 даляраў.

Атрымаўшы грошы, грамадзянін купляе тавары і паслугі. Пры кожнай куплі ён плаціць ПДВ у суме 20% ад кошту. Калі ён купляе спіртное, цыгарэты, паліва, то ён яшчэ выплачвае акцызы. Напрыклад, плацячы 100 тысяч за бензін, ён можа аддаць блізу 40 тысяч падаткаў.

«Усё гэта падаткі, якія грамадзянін плаціць, практычна не ўсведамляючы гэтага, - сказаў Уладзімір Кавалкін. - Гэтыя грошы ідуць на аплату паслуг, якія пазіцыянуюцца як бясплатныя: адукацыя, медыцына, абарона, танны грамадскі транспарт і камуналка».

У сярэднім ад 45 да 55% ад сумы, якой фактычна валодае грамадзянін, ідзе на тое, каб заплаціць рознага тыпу падаткі. І толькі палова ў яго застаецца, на куплю патрэбных яму тавараў.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках