29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікому з украінскіх мігрантаў у Беларусі не надалі статус уцекача

8
Нікому з украінскіх мігрантаў у Беларусі не надалі статус уцекача

Толькі ў Гомельскую вобласць прыехалі ўжо блізу тысячы ўкраінцаў.

Па-ранейшаму павялічваецца плынь зваротаў украінцаў у беларускія органы міграцыі. У адпаведныя службы толькі Гомельскай вобласці штодня звяртаюцца да 20 украінскіх сем'яў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Міжнародныя арганізацыі афіцыйна прызналі, што ў паўднёва-ўсходніх абласцях Украіны адбываецца вайсковы канфлікт. Згодна з беларускім заканадаўствам, бежанцамі і тымі, хто мае патрэбу ў дадатковай абароне, прызнаюцца толькі жыхары, якія прыбылі ў краіну з Данецкай і Луганскай абласцей.

Такім людзям выдаецца статус бежанца, калі яны пераследаваліся ў сувязі з прыналежнасцю да пэўнай сацыяльнай групы - у сувязі з веравызнаннем, расай, нацыянальнасцю або грамадзянствам. Але на сёння ніводзін з грамадзян Украіны не прызнаны бежанцам, паколькі не падаў довадаў існавання падстаў для гэтага, піша газета «Гомельские ведомости».

Як падкрэсліваюць у міліцыі, скарыстацца правам і цягам 30 дзён зарэгістравацца і атрымаць дазвол на працу нікому, хто прыбыў з Украіны не адмовілі. З пачатку года спецыяльныя дазволы на працаўладкаванне ў Гомельскай вобласці атрымалі блізу 1200 замежнікаў, з іх амаль тысяча - украінцаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках