29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

National Geographic узнагародзіў Беларусь прэміяй «Назад у СССР»

42
National Geographic узнагародзіў Беларусь прэміяй «Назад у СССР»

Чарговая сумніўная ўзнагарода патрапіць у Менск.

Краіны СНД былі прадстаўленыя ў 3 з 13 рэгіянальных намінацый прэміі. У намінацыі «Назад у СССР» у лідэрах Беларусь, у намінацыі «Адкрыццё года» у тройку лідэраў уваходзіць Азербайджан, Кыргызстан перамог у намінацыі «аздараўленчы адпачынак», перадае «Радыё Свабода».

Галоўная рэдактарка газеты «Турызм і адпачынак» Лілія Кобзік кажа, што гэта даволі прэстыжны рэйтынг. Яна, праўда, пажартавала, што не ведае, як у беларускім выпадку да гэтага ставіцца - так бы мовіць, у двукоссі ці сур'ёзна. Часопіс National Geographic Traveler - даволі ўплывовы, і прадстаўнікі турфірмаў і шараговыя турысты арыентуюцца на яго рэйтынгі. А элементы СССР, «саўка» ў Беларусі сапраўды захаваліся. І гэтую тэму можна развіваць, бо яна існуе ў рэальным часе:

«Мы ніколі так сябе не рэкламавалі, бо ўспрымаем сябе інакш. А як нас успрымаюць у свеце - гэта прэмія і паказала. Цікава, што Літва вельмі іранічна выкарыстала гэтую тэму, яны абыгралі «савок» у афармленні рэстарацый, паркаў. У нас жа ўсё гэта існуе ў рэальным часе. Так што гэта пэўны турыстычны кірунак. Але як гэтым скарыстацца, як зарабіць на гэтым грошы, мы пакуль не ведаем. Але гэта не для масавага турыста. Гаворка можа ісці толькі аб індывідуальным турызме. Бо такіх дзівакоў, якія хочуць убачыць у рэале такую сутнасць, такую сацыяльную экзотыку, не так ужо і багата».

Дырэктар Рэспубліканскага звязу турыстычных арганізацый Валянцін Цэхмейстар кажа, што гэты імідж трэба выкарыстоўваць. Ні ў каго гэтага ўжо не засталося, а ў нас ёсць. Паводле ягоных слоў, знішчыць усё лёгка, а вось захаваць цяжэй:

«Я надоечы сустракаўся з японскім журналістам, ён наогул парадаксальную рэч сказаў. Ён быў у Варшаве перад чэмпіянатам свету ў хакеі, пачуў пра Беларусь і наважыў з'ездзіць. Прыехаў у «Прэзідэнт-гатэль». Таксіст нават не паклапаціўся дапамагчы дастаць багаж, на рэцэпцыі ніхто не сустрэў, ён пайшоў сам шукаць адміністратара. Але пры гэтым ён мне кажа: «Вы ж гэта толькі не выпраўляйце, такога бо нідзе ў свеце няма. Так што гэтым трэба гандляваць, умела паднесці».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках