23 красавiка 2024, aўторак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выбуху на Лынтупскім спіртзаводзе абвінавачваюць дырэктара

2
У выбуху на Лынтупскім спіртзаводзе абвінавачваюць дырэктара

СК закончыў расследаванне справы аб выбуху на спіртзаводзе ў Лынтупах у сакавіку 2013 года.

«Следствам устаноўлена, што дырэктар спіртзавода супольна з вядучым інжынерам-энэргетыкам дапусцілі да эксплуатацыі абсталяванне не адпаведнае нарматыўным патрабаванням. Тым самым службовыя асобы парушылі правілы вытворча-тэхнічнай дысцыпліны і прамысловай бяспекі на выбухованебяспечным аб'екце прадпрыемства», паведамілі сайту charter97.org у аддзеле інфармацыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта Беларусі.

У СК адзначылі, што гэта прычынілася да трапляння метал-паветранай сумесі праз зліўную гарлавіну каналізацыйнай сеткі ў электрашчытавы выбуханебяспечны брагарэктыфікацыйны цэх завода і яе наступным узгараннем і выбухам.

«У выніку выбуху і наступнага за ім пажару, адзін чалавек загінуў, а чатыры атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Лынтупскаму спіртзаводу была прычыненая маёмасная шкода больш за 3 мільярды рублёў.

Таксама следствам выяўлена, незадоўга да выбуху галоўнаму экспэрту Віцебскай абласной управы Дзяржпрамнагляду было даручана правесці экспэртызу спіртзавода на адпаведнасць патрабаванням прамысловай бяспекі. Аднак насуперак інтарэсам службы ён не выбыў ў службовую камандзіроўку на завод для правядзення даручанай яму экспэртызы, але падрыхтаваў і падпісаў заведама фіктыўную экспэртную выснову аб адпаведнасці выбуханебяспечнага аб'екта ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам. У выніку чаго не былі выяўленыя відавочныя недахопы і парушэнні ў эксплуатацыі выбуханебяспечнага цэха.

Дзеянні дырэктара і вядучага інжынера-энэргетыка кваліфікаваныя паводле ч.2 арт.302 (Парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі ў выбухованебяспечных цэхах) і 428 (Службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. А галоўнага экспэрта Віцебскай абласной управы Дзяржпрамнагляду - паводле ч.3 арт.425 (Бяздзейнасць службовай асобы), ч.1 арт.427 (Службовая падробка) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падчас расследавання крымінальнай справы накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных на суму звыш 400 мільёнаў рублёў», - адзначылі ў Следчым камітэце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках