25 красавiка 2024, Чацвер, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцах Салігорска - новыя налепкі «Беларусь - у Еўропу!»

8

У сталіцы беларускіх шахцёраў прадаўжаецца кампанія прасоўвання еўрапейскіх каштоўнасцяў.

Фота новых налепак са слоганам «Беларусь - у Еўропу!» публікуе мясцовы сайт saligorsk.org.

«Нягледзячы на дзяржаўную прапаганду, якая стварае негатыўны вобраз заходнім краінам, вялікая колькасць беларусаў выступае за дэмакратычныя рэформы ў Беларусі, а таксама за больш шчыльнае супрацоўніцтва з Еўрапейскім Звязам. Відавочна, што і вялікая колькасць жыхароў Салігорска ў гэтым выпадку не з'яўляюцца выняткам», - кажуць удзельнікі акцыі.

Новыя налепкі былі расклееныя грамадскімі актывістамі на прыпынках грамадскага транспарту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках