МУС Украіны распачало справы супраць Жырыноўскага і Зюганава
14- 25.07.2014, 12:52
- 13,442
Ва Украіне распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да лідэра КПРФ Генадзя Зюганава і лідэра ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага.
Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка ўстановы Заран Шкірак, піша "Інтэрфакс-Украіна".
"Галоўная следчая ўправа МУС Украіны распачала крымінальную справу ў дачыненні да грамадзян РФ Генадзя Зюганаў і Уладзіміра Жырыноўскага", - сказаў ён.
Са слоў Зарана Шкірака, гэтым асобам інкрымінуецца "фінансаванне дзеянняў, накіраваных на змяненне межаў тэрыторыі і дзяржаўнай мяжы Украіны".
Больш падрабязную інфармацыю дарадца міністра абяцаў апублікаваць пазней у пятніцу.
22 ліпеня міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў паведаміў, што Галоўная следчая ўправа МУС распачала крымінальную справу ў дачыненні да міністра абароны РФ Сяргея Шайгу і бізнэсоўца Канстанціна Малафеева паводле ч.5 арт.260 (стварэнне непрадугледжаных законам ваенізаваных ці ўзброеных фармаванняў) і ч.3,5 арт.27 (суўдзельнік злачынства) Крымінальнага кодэкса Украіны.
Фота: РІА «Новости»