20 красавiка 2024, Субота, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі перадумалі забараняць здачу кватэр на дзень

4
Падаткавікі перадумалі забараняць здачу кватэр на дзень

Увядзенне забароны на дзённую здачу кватэр у Менску не разглядаецца.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі Міхаіл Расолька, піша АФН.

«У свой час МПЗ стала ініцыятарам урэгулявання сферы дзейнасці, якая тычыцца здачы прыватнага жылля. Да 2009 года гэтае пытанне наогул ніяк не рэгулявалася. Але міністэрства не ўносіла ніякіх прапаноў аб забароне такой дзейнасці. Так, на адной з нарад у Менгарвыканкаме такое меркаванне прагучала, але казаць аб уводзе забароны заўчасна», - заявіў Міхаіл Расолька.

Раней стала вядома аб тым, што падаткавікі прапануюць вывесці «кватэры на дзень» з жылога фонду.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках