25 красавiка 2024, Чацвер, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны гарадзенец зладзіў гонкі з даішнікамі (Відэа)

17

У Гародні ДАІ пераследавала п'янага кіроўцу на мікрааўтобусе.

Учора а 17 гадзіне ў прыгарадзе Гародні інспектары паспрабавалі спыніць мікрааўтобус Mercedes Sprinter. Аўтамабіль рухаўся ў накірунку горада з перавышэннем хуткасці. Патрабаванне спыніцца кіроўца праігнараваў, пачаўся пераслед. Яго не спынялі ні пробліскавыя маячкі з сірэнай, ні значна пагоршаная дарожная сітуацыя. У выніку ён зачапіў спадарожны аўтамабіль. Затым на скрыжаванні выехаў на сустрэчную паласу. Пасля на чырвоны сігнал святлафора павярнуў направа, зачапіўшы колам бардзюр, паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Пераслед скончылася на адным з перакрыжаванняў, дзе кіроўца патрапіў у затор. Ён спрабаваў выехаць заднім ходам, аднак у яго нічога не выйшла. Пасля парушальнік быў затрыманы.

Як высветлілася, ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Устанавіць ступень ап’янення не атрымалася, бо мужчына адмовіўся ад праходжання медыцынскага агляду. Даючы тлумачэнні, ён заявіў, што напярэдадні выпіў 0,5 літра піва, а не спыняўся, бо спалохаўся адказнасці, бо год таму яго пазбавілі пасведчання за кіраванне ў нецвярозым стане. Пазней было ўстаноўлена, што ўладальнікам аўто гарадзенец не з'яўляецца. Парушальнік узяў яго без папытання ў аўтамайстэрні, у якой, з ягоных слоў, ён падзарабляў. Цяпер вызначаецца пытанне распачынанні крымінальнай справы і пра лёс аўтамабіля.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках