25 красавiка 2024, Чацвер, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэмшчыкі ўважаюць Статкевіча за «схільнага да захопу закладнікаў»

14
Турэмшчыкі ўважаюць Статкевіча за «схільнага да захопу закладнікаў»

Жонка палітвязня атрымала ліст з Магілёўскай турмы.

Мікалай Статкевіч паведаміў у ім новыя падрабязнасці аб стаўленні да сябе з боку адміністрацыі. Пра гэта паведамляе сайт палітыка.

«На днях са мной праводзілі гутарку два маёры. Адзін паведаміў, што я з'яўляюся афіцыйна «схільным да ўцёкаў і нападу» (пра што даўно ведаю), а таксама «да захопу закладнікаў» (пра што не ведаў). Шчыра захапляюся мужнасцю гэтых маёраў - адны ў пакоі з такім страшным чалавекам», - напісаў палітык у лісце да жонкі, Марыны Адамовіч.

- На жаль, гэта не адзіная непрыемная навіна на сёння, - кажа яна. - Тэатр абсурду - інакш нельга назваць усе гэтыя абвінавачванні. Але яны маюць абсалютна рэальныя наступствы, якія абцяжарваюць жыццё зняволенага, пагаршаюць умовы яго існавання. Працягваюцца праблемы з перапіскай, якія раптоўна абвастрыліся - канфіскуюць ліст за лістом, адбываюцца нейкія іншыя дробныя правакацыі, як сказаў Мікалай.

Жонка палітвязня звязвае дзеянні адміністрацыі турмы з прыкметнай актывізацыяй «на заходнім кірунку».

«Чым больш «авансаў» і «пазітыўных сігналаў» бачаць еўрапейцы, тым большае жаданне ўладаў «развязаць праблему палітвязняў» паводле свайго сцэнару - праз прашэнне», - адзначыла Марына Адамовіч.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках