26 красавiка 2024, Пятніца, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Стоўбцамі адкапалі зброю ўзростам 4,5 тысячы гадоў

Пад Стоўбцамі адкапалі зброю ўзростам 4,5 тысячы гадоў

Унікальныя знаходкі выявілі каля вёскі Дразды Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці.

Студэнты гістарычнага факультэта БДУ праводзілі раскопкі на месцы пахавання ўзростам каля 4,5 тысяч гадоў. Будучыя археолагі знайшлі рарытэтныя рэчы другой паловы III тысячагоддзя да нашай эры, паведамляе прэс-служба БДУ.

Сярод знаходак: гліняны гаршчок, дзве сякеры - каменны свідраваны і крэмніевыя шліфаваны, два нажы, а таксама наканечнікі стрэл, дрэўкі і апярэнні якіх не захаваліся.

Мяркуючы па пахаванні, у гэтым месцы спачывае прадстаўнік культуры шнуравай керамікі. Яго цела было спаленае, парэшткі рассыпалі ў яме памерам метр на два.

Выкладчыца кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістфаку БДУ Аляксандра Зуева адзначыла, што ў цяперашні час гаршчок дастаць з зямлі нельга. «Посуд можа лопнуць. Пачакаем, бо і гаршчок, што называецца, чакаў даследчыкаў некалькі тысяч гадоў», - сказала яна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках