24 красавiка 2024, Серада, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перахоп перамоў: Баявікі просяць абстраляць Украіну з расейскай артылерыі

39

РБУ даказала ўдзел Узброеных Сіл РФ у баявых дзеяннях супраць Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.

«23 ліпеня, паблізу пасёлка гарадскога тыпу Грыгор’еўка Амврасіеўскага раёна Данецкай вобласці быў учынены артабстрэл пазіцый Узброеных Сіл Украіны з расейскага боку, у выніку якога загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў і 22 былі параненыя.

Перахопленыя тэлефонныя перамовы аднаго з баевікоў з правадыром тэрарыстаў Ігарам Гіркінам («Стралком») сведчаць аб тым, што перад гэтым баевікі звярталіся да расейскай стараны з патрабаваннем падтрымаць іх артабстрэлам пазіцыі ВС Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

З апублікаванага запісу перамоваў чуваць, як Гіркін кажа суразмоўцу, у якога сканчаюцца патроны, што калі расейская старана «не зраўняе іх (украінскіх вайскоўцаў) з зямлёй, тады мы проста будзем адступаць».

Раней пра абстрэл тэрыторыі Украіны з Расеі паведамлялі шматлікія крыніцы, у тым ліку вайскоўцы абедзвюх краін. СМІ пісалі не толькі пра адкрыццё агню з установак «Град», але і пра парушэнні мяжы вайсковымі самалётамі і гелікоптэрамі РФ.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках