19 красавiка 2024, Пятніца, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія прыпыніла супольны з РФ праект распрацоўкі падлодкі S-1000

3
Італія прыпыніла супольны з РФ праект распрацоўкі падлодкі S-1000

Праз нарастальны канфлікт Захаду з Расеяй вакол сітуацыі ва Украіне на няпэўны час прыпынены праект распрацоўкі малой неатамнай падводнай лодкі S-1000.

Пра гэта, як піша Deutsche Welle, паведаміў гендырэктар расейскага ЦБК «Рубін» Ігар Вільніт.

З ягоных слоў, пастанова прынятая «праз вядомую палітычную сітуацыю».

У першым паўгоддзі 2014 павінна было адбыцца чарговае пасяджэнне рабочай групы, аднак італійская старана перанесла яго на нявызначаны тэрмін, удакладніў Вільніт.

Супольна з суднабудаўнічай кампаніяй з Трыеста Fincantieri расейская фірма стварыла праект падлодкі S-1000, прызначанай да эксплуатацыі ў трапічных умовах. Супрацоўніцтва вялося з 2004 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках