23 красавiка 2024, aўторак, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі Яраш з'явіцца ў Беларусі, яго здадуць Расеі

40
Калі Яраш з'явіцца ў Беларусі, яго здадуць Расеі

25 ліпеня Інтэрпол апублікаваў на сваім сайце інфармацыю аб вышуку ўкраінскага палітыка Дзмітрыя Яраша.

5 сакавіка Следчы камітэт Расеі абвясціў Яраша ў міжнародны вышук праз каналы Інтэрпола. На сайце гэтай арганізацыі паказана, што палітыка шукаюць за публічныя падбухторванні да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці з выкарыстаннем СМІ.

Дзмітрый Яраш - лідар украінскай арганізацыі «Правы сектар», кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2014 года.

«Наколькі я памятаю, таварыша Бярозаўскага таксама шукалі праз Інтэрпол. Аднак ён бесперашкодна прылятаў у Беларусь, сустракаўся з правадыром і таксама бесперашкодна адлятаў», - разважае адстаўны падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў.

Але лідара «Прававога сектара», мяркуе былы міліцыянт, беларускія ўлады выдадуць Расеі.

«А наогул мы з Інтэрполам сябруем. Таму на запыт мы абавязаныя затрымаць. А пасля павінны разбірацца. Наколькі я ведаю, у нас такія пытанні разглядае не суд, а пракуратура. Вось калі ўявіць, што ён да нас прыедзе, ёсць вялікая доля верагоднасці, што аддадуць цягам некалькіх дзён», - заявіў былы супрацоўнік МУС Мікалай Казлоў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках