29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Менску з'явіўся ўнікальны арт-аб'ект

2

Арт-аб'ект плошчай звыш 180 кв. м з'явіўся на плоце ў Кастрычніцкім раёне Менску ля будынку па вул. Аэрадромная, 12.

Шэры жалезабетонны плот ператварыўся ў маляўнічую вулічную карціну на тэму «Транспарт».

Тэму абралі праз тое, што Кастрычніцкі раён уважаюць за галоўны транспартны вузел: тут знаходзіцца вялікая гарадская нафтабаза, якая забяспечвае палівам транспарт і авіяцыю, чыгуначная станцыя Менск-Паўднёвы, напружаная аўтадарога, піша агенцтва «Менск-Навіны».

Унікальны для горада праект стаў магчымы дзякуючы ініцыятыве групы кампаній «А-100 АЗС», адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, творчай і карпатлівай працы арт-супольнасці UrbanPunks.

Мастакі арт-супольнасці UrbanPunks Сяргей Русакоў і Сяргей Шэўэр больш за месяц працавалі над аб'ектам, на стварэнне якога сышло амаль 20 л фарбы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках