25 красавiка 2024, Чацвер, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катэдж у пасёлку Чыжа каштаваў мітрапаліту Філарэту ўсяго $25 тысяч

23

Адзін з катэджаў у элітным пасёлку «Лагожаск», які забудоўвае кампанія «Трайпл» мільянера Юрыя Чыжа, належыць мітрапаліту Філарэту (свецкае імя Кірыл Вахрамееў).

Закансерваваная будоўля была прададзеная праваслаўнаму святару вясной 2012 года. А потым ён атрымаў пастановай Лагойскага райвыканкама зямлю пад будаўніцтва. На ёй паўстаў малітоўны дом, своеасаблівы катэдж-царква, аформлены ў прыватную ўласнасць Філарэта.

«Наша Ніва» даведалася, колькі каштавала ўгода. У рэестры коштаў дзяржаўнага зямельнага кадастру паказана, што 4 красавіка 2012 года ў Лагойскім раёне быў прададзены толькі адзін дом. Ды і знаходзіцца ён як раз у Лагожаску. За гэтую закансерваваную будоўлю пакупнік заплаціў 210 мільёнаў рублёў - усяго каля $26 тысяч па тагачасным курсе даляра.

Гэта значна ніжэй рынкавага кошту. Напрыклад, за месяц да ўгоды Філарэта іншая закансерваваная будоўля была прададзеная за $90 тысяч.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках