19 красавiка 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцеец збег ад войска ў Венесуэлу

18
Берасцеец збег ад войска ў Венесуэлу

23-гадовы жыхар абласнога цэнтра год хаваўся ад ваенкамата ў Лацінскай Амерыцы.

Маладзён скончыў Берасцейскі тэхнічны ўніверсітэт і размеркаваўся ў ЗАТ «Белзамежбуд». Калі маладому спецыялісту прыйшла позва ў войска, ён яе праігнараваў і, замест таго каб з’явіцца ў ваенкамат, адправіўся на год у выправу ў Венесуэлу, піша «Вечерний Брест».

Хлопец усё ж быў у ваенкамаце незадоўга да ад'езду. Ён прыйшоў туды ў канцы жніўня 2012 года, але пашпарта ў яго з сабой не было. Ён растлумачыў, што здаў яго ў амбасаду для адкрыцця візы, аднак пра тое, што можа надоўга з'ехаць за мяжу, распавесці забыўся. Маладзён атрымаў накіраванне на аналізы для медкамісіі і яшчэ адну позву - на кастрычнік, пасля чаго з'ехаў у Венесуэлу. У ваенкамаце аб замежнай службовай выправе даведаліся толькі пасля ягонага ад'езду. Наймальніка пра позву малады спецыяліст таксама не папярэдзіў.

Пакуль хлопец быў у выправе, у яго памёр бацька, і хлопец быў вымушаны вярнуцца ў Беларусь. Ужо на радзіме ён даведаўся, што ў дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад войска. Свой ад'езд ён растлумачыў патрэбай зарабіць грошай на лекі бацьку, аднак следства ў гэтую версію не паверыла.

Суд Маскоўскага раёна Берасця прызнаў юнака вінаватым паводле артыкула 435-1 КК РБ «Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу» і прызначыў 6 мільёнаў штрафу. Акрамя таго, цяпер хлопцу ўсё ж давядзецца адслужыць у войску.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках