18 красавiка 2024, Чацвер, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уліс» Джойса стане «электроннай кнігай новага пакалення»

1

Ірландскі рэжысёр і ілюстратар Юэн Кідні рыхтуе гульню In Ulysses для акуляраў віртуальнай рэальнасці.

У ёй ён узновіць раман Джэймса Джойса "Уліс", гаворыцца на старонцы праекта на сайце (FundIt).

"Уліс" уважаецца за адзін з ключавых раманаў эпохі мадэрну, але не ўсякі чытач здужае тысячу старонак прозы Джойса. У ліпені 2013 года сайт Goodreads вылучыў "Уліса" ў пяцёрку класічных кніг, якія радзей за ўсё дачытваюць да канца. Юэн Кідні прызнаўся, што і сам не адразу разабраўся ў рамане, а таму захацеў дапамагчы астатнім, падрыхтаваўшы "электронную кнігу новага пакалення", піша "Канабу".

Для пачатку Кідні ўзяў трэці эпізод "Уліса". У ім Стывэн Дэдал у роздумах ходзіць па набярэжнай у Дубліне. У In Ulysses гульцы пераўвасобяцца ў героя і пойдуць ягоным маршрутам. Яны пачуюць думкі Дэдала - тэкст рамана прачытае прафесійны актор - і ўбачаць на шляху анатацыі, ілюстрацыі і дасылкі, якімі багатая кніга Джойса. Каб разгледзець і прачытаць іх, досыць спыніцца.

Скончыўшы прататып з трэцяй часткай, Кідні выкарыстае ў гульні ўвесь раман, каб можна было зірнуць на Дублін вачыма і іншага героя рамана - Леапольда Блума і, магчыма, іншых персанажаў.

In Ulysses заснаваны на тэхналогіі Unreal Engine 3. "Электронная кніга" будзе падтрымліваць акуляры віртуальнай рэальнасці накшталт Oculus Rift, але таксама выйдзе на PC, Mac, iOS і Android. Кідні сабраў 3,1 тысячы еўра з патрэбных чатырох тысяч. Кампанія на FundIt скончыцца праз тры дні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках