29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызваленне Данбаса: наперадзе - бой за Горлаўку (Відэа)

6

Горлаўка - ключавы населены пункт на подступах да захопленага тэрарыстамі Данецка.

На ўсходзе Украіны доўжацца вызваленчыя баі. Вайскоўцы паступова зачышчаюць ад тэрарыстаў захопленыя тэрыторыі. У вызваленым Лісічанску разміноўваюць дамы і шукаюць рэшткі зброі і боепрыпасаў, пішуць «Падрабязнасці».

У зоне вызваленчых баёў - актыўнае перасоўванне ўкраінскіх вайскоўцаў і тэхнікі. Бліжэйшая стратэгічная мэта - вызваленне Горлаўкі. Паводле звестак Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, тэрарысты банды «Беса» на ўсю моц спрабуюць там замацавацца. На дахах жылых дамоў усталявалі зенітныя ўстаноўкі. Усіх мужчын у горадзе сілай забіраюць у «армію» баевікоў.

«У нас галоўны ўдар накіраваны на Горлаўку, таму што гэта адзін са стратэгічных пунктаў, што з'яўляецца дарогай на Данецк. Як толькі Горлаўская групоўка будзе абясшкоджаная - адкрываецца прамы шлях у Данецк», - кажа прэс-сакратар РНБА Андрэй Лысенка.

Небяспечна і ў вызваленым Лісічанску. Горад ад тэрарыстаў вызвалялі цэлы дзень. Там дзейнічалі банды так званых «омскіх казакоў», украінскіх вайскоўцаў абстрэльвалі снайперы. Былі заўважаныя банды баевікоў і на ўскраінах.

Пасля вызвалення Лісічанска парадак там забяспечвае батальён «Данбас». А армія пайшла далей. Адыходзячы, баевікі ўзарвалі 2 мосты. Шмат тэрарыстаў былі знішчаныя на блокпастах. Асноўная дарога з Краснага Лімана на Лісічанск хоць і адкрыта для праезду, але небяспечная - можна напароцца на міну. Вайскоўцы, якія вызвалялі адзін населены пункт за іншым, распавялі, што аперацыю абцяжарвала пасіўнасць мясцовых жыхароў. Зараз адносіны мяняюцца.

«Пачынаюць разумець, што прыйшлі сюды не хтосьці незразумелы, а прыйшла сюды ўкраінская армія. Пачынаюць нас разумець і нам дапамагаць, але толькі пасля таго як мы заходзім у вёску. Да таго як мы заходзім, ніхто нам не дапамагае», - кажа камандзір роты Андрэй Коўба.

Як кажуць вайскоўцы, ў Лісічанску баевікі планавалі замацавацца надоўга. Мяркуючы з пазіцыяў, якія яны пакінулі, відаць, што ўкраінскай арміі супрацьстаяць прафесіяналы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках