28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Аліневіч даслаў першы ліст з калоніі «Віцьба-3»

2
Палітвязень Аліневіч даслаў першы ліст з калоніі «Віцьба-3»

Першы ліст з калоніі «Віцьба-3» прыйшоў бацькам ад палітвязня Ігара Аліневіча.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавёў бацька вязня Уладзімір Аліневіч.

«Так, сёння ўвечары атрымаў ад яго першы ліст. Напісаў, што тыдзень правёў у карантыне, а цяпер ужо ў атрадзе. Новае месца, зразумела, што абжываецца. З экалогіяй адназначна лепш, але ні пра што іншае не напісаў. Відаць, замалы тэрмін пасля карантыну. Ва ўсякім выпадку змена месца пасля паловы тэрміну - добра для чалавека. Прыглядаецца. Напісаў, што тут заведзена так, што раз у тры месяцы можна будзе тэлефанаваць дадому. Калі гэта будзе датычна яго выконвацца, будзе добра, бо ў Наваполацкай калоніі за 4 гады атрымаў, можа, толькі 5 званкоў. Там з гэтым было вельмі складана, і асабліва нічога не тлумачылі. Казалі толькі, што няма тэхнічнай магчымасці. Паглядзім, як будзе. Пакуль ён яшчэ ні разу не тэлефанаваў», - распавёў ён.

Палітвязень Аліневіч раней адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі, якая лічылася адной з самых небяспечных паводле экалогіі, паколькі размяшчалася паміж нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі. У пачатку года была прынятая пастанова гэтую калонію закрыць і расфармаваць. У пачатку ліпеня Ігара Аліневіча перавялі ў калонію Віцьба-3 пад Віцебскам.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі нібыта за хуліганскія дзеянні ў дачыненні да адміністрацыйных будынкаў. Ён не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках