19 красавiка 2024, Пятніца, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША эвакуявалі амбасаду ў Лівіі

2
ЗША эвакуявалі амбасаду ў Лівіі

ЗША часова закрылі амбасаду ў Лівіі і эвакуявалі персанал праз баі, якія пачаліся паблізу.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву Дзярждэпу. Першапачаткова паведамлялася, што эвакуацыя была праведзеная па паветры, затым у Дзярждэпе ўдакладнілі, што знішчальнікі F-16 і канвертаплан Osprey толькі праводзілі прыкрыццё аўтамабільнай калоны.

Персанал амбасады пакінуў Трыпалі ў суботу, перабраўшыся ў суседні Туніс, гаворыцца ў заяве. Праца прадстаўніцтва адновіцца, калі палепшыцца сітуацыі з бяспекай, паведамляе РІА «Новости». Колькі чалавек былі эвакуяваныя, не ўдакладняецца. АР нагадвае, што амбасада даўно функцыянавала з мінімальнай штатнай колькасцю работнікаў.

У сталіцы Лівіі Трыпалі ўжо тыдні працягваюцца жорсткія сутыкненні паміж рознымі групоўкамі баевікоў. Сутыкненні за сталічны міжнародны аэрапорт працягваюцца з 13 ліпеня. У выніку баёў пацярпела вялікая частка паветраных судоў. Значная шкода прычыненая будынку кантрольна-дыспетчарскага пункта, пад'язным шляхам і іншым прылеглым да аэрапорта аб'ектам. Загінулі больш за 50 чалавек.

Абстаноўка ў Лівіі змушае міжнародныя арганізацыі і дыппрадстаўніцтвы, якія дзейнічаюць там, часова прыпыніць сваю працу і эвакуяваць персанал, нагадвае ІТАР-ТАСС. У пятніцу 25 ліпеня МЗС Турцыі прыняла пастанову аб эвакуацыі сваёй амбасады ў Трыпалі на туніскую выспу Джэрба. Раней у сярэдзіне ліпеня ААН таксама эвакуявала сваю місію з Лівіі.

У верасні 2012 года ў Бенгазі пры нападзе на амерыканскае консульства былі забітыя амбасадар ЗША ў Лівіі Крыстафер Стывенс і трое супрацоўнікаў амбасады.

ЗША падтрымалі ў 2011 годзе звяржэнне шматгадовага лідара лівійскай рэвалюцыі Муамара Кадафі. Цяпер на тэрыторыі краіны дзейнічае вялікая колькасць узброеных фарміраванняў, арганізаваных паводле тэрытарыяльнага або племяннога прынцыпу. У некаторых раёнах Лівіі абсталяванне і баявыя магчымасці такіх атрадаў значна пераўзыходзяць магчымасці паліцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках