29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

11 вадаёмаў Беларусі забароненыя для купання

4
11 вадаёмаў Беларусі забароненыя для купання

Санітарна-эпідэміялагічная служба Беларусі абмежавала эксплуатацыю 11 зон адпачынку.

Купанне абмежаванае праз неадпаведнасць вадаёмаў эпідэміялагічным крытэрам бяспекі або знаходжання ў нездавальняючым санітарна-тэхнічным стане.

У Магілёўскай вобласці адпачынак абмежаваны на пляжах №1, №2 і ў санаторыі імя У.І.Леніна на рацэ Бярэзіна, пляжы санаторыя «Шыннік». У Віцебскай вобласці купанне абмежаванае ў возеры Лукомльскае (Чашніцкі раён), у Гомельскай вобласці - на пляжы №1 ракі Іпуць у Добрушскім раёне. Таксама ў Гомельскай вобласці прыпыненая эксплуатацыя пляжа возера Вірскае (Жлобінскі раён), забароненая эксплуатацыя пляжа возера парку «Перамога» ў Калінкавічах, паведамляе БелТА.

Купанне дзяцей абмежаванае ў трох вадаёмах. У Віцебскай вобласці для дзяцей зачыненыя пляж возера Лукомльскае (ля аздараўленчага лагера «Юнацтва»), у Гарадзенскай - возера ў вёсцы Луцкаўляны, у Менскай - пляж у гарадскім парку горада Любань.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы за мінулы тыдзень абследавалі 411 зон рэкрэацыі, на 47 з іх устаноўлены парушэнні санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў у частцы ўтрымання грамадскіх туалетаў, ёмістасцяў для збору смецця, душавых установак, пітных фантанчыкаў, кабінак для пераапранання, не праведзенага пакосу пустазелля.

На вінаватых службовых асоб складзена сем пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, выдадзены два загады і 49 рэкамендацый у ліквідацыі выяўленых недахопаў.

Для правядзення лабараторных даследаванняў адабрана 901 проба вады (69 з іх не адпавядалі ўстаноўленым гігіенічным нарматывам).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках