25 красавiка 2024, Чацвер, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Pirate Bay стварыў мабільную версію

4
The Pirate Bay стварыў мабільную версію

Адзін з найбуйнейшых у свеце торэнт-трэкераў запусціў мабільную версію сайта.

Пра гэта паведамляе паведамляе партал TechCrunch.

Мабільная версія даступная для смартфонаў і планшэтаў, якія працуюць як на IOS, так і на на Android. Аднак загружаць з яго торэнты і раздаваць файлы змогуць толькі ўладальнікі прылад на Android (IOS не падтрымлівае торэнт кліента). Мабільная версія The Pirate Bay валодае ўсімі функцыямі звычайнага сайта, піша РБК.

Сайт The Pirate Bay быў створаны ў лістападзе 2003 года паводле ініцыятывы шведскай арганізацыі Piratbyran («Пірацкі камітэт»), аднак з 2004 года існуе як самастойная арганізацыя. Стваральнікамі торэнт-трэкера выступілі Петэр Сундэ, Готфрыд Свартхольм і Фрэдрык Нэй, матэрыяльную падтрымку праекту аказваў Карл Лундстрэм.

У студзені 2008 года пракуратура Швецыі абвінаваціла ўсіх чацвярых у выкарыстанні торэнт-кліента для распаўсюджвання нелегальнага кантэнту. Суд прысудзіў кожнага з іх да года турмы, а таксама пастанавіў сплаціць шкоду ў памеры 32 млн шведскіх крон ($4,8 млн). Пазней рэальны тэрмін знаходжання ў турме быў паніжаны, аднак памер штрафу, наадварот, вырас да 46 млн крон ($6,9 млн).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках