16 красавiка 2024, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вуліцу Чыгуначную ў Менску перакрыюць

1
Вуліцу Чыгуначную ў Менску перакрыюць

Рух будзе абмежаваны з 23:00 26 ліпеня да 5:00 27 ліпеня 2014 года.

Гэта звязана з вытворчасцю аварыйна-аднаўленчых работ на сетках вадаправода, паведамляе сайт ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Рух тралейбусаў маршруту №23 ад вул. Шчорса да вул. Маякоўскага арганізуецца па праспекту Дзяржынскага, вул. К.Цэткін, вул. Бабруйская, вул. Свярдлова, у абодвух кірунках;

Рух тралейбусаў маршруту №63 з боку ДС «Паўднёва-захад» арганізуецца па вул. Уманская, Чыгуначная, Сямашкі да РК «Сямашкі»;

Рух тралейбусаў маршруту №64 з боку ДС «Малінаўка-4» арганізуецца да ст.м. «Пятроўшчына»;

Арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту №923 «ДС Дружная - ДС Лермантава» з рухам у прамым кірунку па вул. Вакзальная, Талстога, Маскоўская, Суражская, Чыгуначная, Шчорса, Р.Люксембург, Лермантава, у зваротным кірунку - па вул. К.Лібкнехта, Хмялеўскага, Р.Люксембург, Шчорса, Чыгуначная, Суражская, Маскоўская, Талстога, Вакзальная.

Арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту №964 «ДС Дружная - ст.м. Пятроўшчына» з рухам па вул. Вакзальная, Талстога, Маскоўская, Суражская, Чыгуначная, прасп. Дзяржынскага.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў №6, 32с, 35С, 49, 101, 923, 964 на ўчастках, якія дублююцца і замяшчаюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках