19 сакавiка 2024, aўторак, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч: Божухна, за што?

76
Андрэй Макарэвіч: Божухна, за што?

Музыка, знаходзячыся ў Гішпаніі, наткнуўся на расейскі канал.

Пра свае новыя ўражанні ад крамлёўскай прапаганды Андрэй Макарэвіч напісаў у сваім блогу на сайце «Слон».

«Пяць дзён у Гішпаніі. Так, там, мабыць, крызіс. Праўда, калі б нам пра гэта не гаворылі штодня, я б не заўважыў. Ну так, патаннела нерухомасць - калі гэтым цікавіцца. Але людзі далей жывуць - бяскрыўдна і немітусліва, ходзяць на працу, вырошчваюць гародніну і вінаград, робяць і прадаюць віно (добрае - тры еўра за бутэльку, вельмі добрае - пяць), адкрываюць рэстарацыі і сядзяць на тэрасах гэтых рэстарацый, паляць і ўсміхаюцца - не напружана, таму што трэба, а таму што ім добра, а побач плёскаецца мора і над усім гэтым надзвычай блакітнае неба, і на вуліцах гарадкоў суцэльнай плыняй ідуць музычныя фэсты - сядай і слухай! - І краіна ні з кім не штурхаецца на сусветнай арэне і не з’язджае з глузду ад праблем уласнай велічы, і парламент яе не прымае ў дзень па восемдзесят законаў адзін больш лёсавызначальны чым іншы, і маленькія дзеці радасна бегаюць па набярэжнай да гадзіны ночы і бацькам няма да іх ніякай справы, таму што бацькі ведаюць - з іх дзецьмі нічога не здарыцца, і на тэлевізіі паказваюць старадаўнія кліпы, падарожжы, нейкую мілую дробязь, і раптам натыкаешся на наш канал - і цябе накрывае знаёмай едкай памыйніцай: гнеўныя замовы, камуфляж, бінты , пастановачныя слёзы. І ўсутыч - вечны жахлівы серыял пра ментоў і бандытаў. Божухна, за што?», - піша Андрэй Макарэвіч.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках