20 красавiка 2024, Субота, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты АБСЕ не могуць дабрацца да месца катастрофы «Боінга»

12
Экспэрты АБСЕ не могуць дабрацца да месца катастрофы «Боінга»

Экспэрты з Нідэрландаў і супрацоўнікі АБСЕ адклалі прыезд на месца аварыі малайзійскага самалёта праз адноўленыя баі.

Раней у чацвер стала вядома, што ўлады Малайзіі ды ўкраінскія сепаратысты дасягнулі дамоўленасці аб доступе паліцыі да месца катастрофы "Боінга", паведамляе BBC.

Як паведамлялася на старонцы малайзійскага прэм'ера Наджыба Разака ў сетцы, 68 малайзійскіх паліцэйскіх у сераду адправяцца ў складзе міжнароднай місіі да месца аварыі.

Раней прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ заявіў пра намер адправіць на ўсход Украіны амаль 40 бяззбройных паліцэйскіх для правядзення следчых дзеянняў на месцы падзення абломкаў "Боінга" і пошуку астатніх цел ахвяр катастрофы.

Ён пакляўся прыцягнуць да адказнасці вінаватых катастрофы, што здарылася, дадаўшы: "Мы хочам вярнуць усіх, хочам, каб усе яны вярнуліся дадому".

"Боінг-777" авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу 17 ліпеня ў Данецкай вобласці. На борце знаходзіліся 298 чалавек, усе загінулі.

Больш як тыдзень пасля трагедыі целы загінулых усё яшчэ прадаўжаюць знаходзіць, і экспэрты перасцерагаюць, што могуць прайсці месяцы, перш чым усе ахвяры будуць апазнаныя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках