16 красавiка 2024, aўторак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трасу М1 перацялі з-за перакуленай фуры

5

Аварыя з сур'ёзнымі наступствамі адбылася на трасе Берасце-Менск-мяжа Расеі.

Паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на 490 км аўтамагістралі, паблізу вёскі Замкі Крупскага раёна паступіла на «101» 28 ліпеня а 00:02. У службу выратавання праз лінію адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы паведаміла дыспетчарка УАЗ «Крупская ЦРБ». Да месца ДТЗ былі накіраваныя падраздзяленні выратавальнікаў і брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляе прэс-служба МНС.

Высветлілася, што кіроўца цягача з паўпрычэпам не справіўся з кіраваннем і перакуліўся на бок, аўтамабіль знаходзіўся на праезнай частцы. У кузаве аўтамабіля перавозілася 14 ёмістасцяў з агрэсіўнай вадкасцю. З 6 пашкоджаных ёмістасцяў вадкасць выцекла цалкам, яшчэ 6 былі запоўненыя на палову, 2 не пашкоджаныя.

Кіроўца аўтамабіля брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі дастаўлены ў прыёмны пакой УАЗ «Крупская ЦРБ» з дыягназам - чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені. Работнікамі ДАІ з 01:05 быў перацяты рух аўтатранспарту на трасе М-1 у абодвух накірунках. Да месца здарэння прыбылі работнікі РАСН.

А 04:44 работнікамі МНС фура была пастаўленая на колы. Для перапампоўкі агрэсіўнай вадкасці з ААТ "Лесахімік" Барысава была праведзеная адгрузка 8 ёмістасцяў для дастаўкі іх да месца здарэння. Па заканчэнні перапампоўкі, вадкасць будзе дастаўленая на ААТ "Лесахімік" для ўтылізацыі, а аўтамабіль адбуксаваны на стаянку часовага захоўвання.

Як мяркуецца, прычына ДТЗ - разрыў пярэдняга левага кола аўтамабіля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках