29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка вызваліў «Слаўкалій» Гуцэрыева ад падатковых штрафаў

14
Лукашэнка вызваліў «Слаўкалій» Гуцэрыева ад падатковых штрафаў

Кампанія расейскага алігарха вызваленая ад выплаты падатковых штрафаў.

Лукашэнка сваім указам №370 ад 24 ліпеня 2014 года зняў падатковыя парушэнні кампаніі «Слаўкалій», створанай для распрацоўкі радовішча калійных соляў расейскім алігархам Міхаілам Гуцэрыевым, вялікім сябрам самога Лукашэнкі, піша АФН.

Гаворка ідзе аб парушэннях тэрмінаў выплаты падаткаў на даходы замежных кампаній, якія праводзяць дзейнасць у РБ без адкрыцця сталага прадстаўніцтва.

Згодна з указам, створаная ў Беларусі кампанія «Слаўкалій» выплачвала даходы ад абавязанняў запазычанасці (пазыковыя і крэдытныя адсоткі) брытанскай афшорцы Гуцырыева GCM Global Energy PLC.

Дакументам для адной асобна ўзятай кампаніі змененыя тэрмін выканання падатковых абавязанняў.

«Устанавіць, што датай узнікнення абавязання ў 2012-2013 гадах выплаты падатку на даходы фд замежных арганізацый, якія не вядуць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз сталае прадстаўніцтва, у дачыненні да прыбытку кампаніі «GCM GLOBAL ENERGY PLC»( Аб’яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі) ад даўгавых абавязанняў прызнаецца дата фактычнай выплаты... замежным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Слаўкалій» даходу кампаніі «GCM GLOBAL ENERGY PLC» ад даўгавых абавязанняў», - гаворыцца ва ўказе.

Як звычайна бывае ў такіх выпадках, указ ад 24 ліпеня 2014 года ўваходзіць у дзеянне з 1 студзеня 2012 года.

Характэрна, што дакумент прыняты з фармулёўкай «У мэтах стварэння дадатковых умоў для будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу з выкарыстаннем у якасці сыравіннай базы Нежынскага (усходняя частка), Смалоўскага і Любанскага надзелу Старобінскага радовішча калійных соляў».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках