20 красавiка 2024, Субота, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчанка на Jaguar на хуткасці 200 км/г вылецела на сустрэчную паласу

37

Учора ўвечары, калі шмат хто вяртаўся з лецішчаў, была перацятая дарога Менск-Віцебск.

Пра гэта ў рэдакцыю onliner.by паведамілі адразу некалькі чалавек. На форуме карыстальнікі сцвярджалі, што сталі відавочцамі аварыі. З іх слоў, справакавала аварыю дзяўчына на Jaguar, якая ці то разварочвалася, ці то не справілася з кіраваннем.

Мяркуючы са слоў удзельнікаў форуму, былі пашкоджаныя Volkswagen Passat, а мікробус Ford Transit перакуліўся. «На трасе М3 жорсткі замес! Ехаў у гэты час і бачыў як усё здарылася ... ярык, пасат Б5 універсал і Форд транзіт... Дзяўчына (на выгляд гадоў 25) ягуара купіла! Маё перавышэнне хуткасці, у параўнанні з ейным было зусім маленькае... Абагнала як стаялага... Хуткасць пад200 км/г. Не дала рады кіраванню на сустрэчную... Як не спрабавалі кіроўцы пазбегнуць сутыкнення, з’язджаючы ў розныя бакі, яна добрасумленна іх сабрала ўсіх у адно, як пазл! Мікрааўтобус лёг на бок!!! У абодвух самаходаў вырвала колы жыўцом!!! Адзін плюс, ніхто не пацярпеў моцна, абышлося без ахвяр…» - піша карыстальнік igorek1438.

Крыху іншую версію паведамляе Kamenich: «Вяртаўся ў Менск, момант аварыі бачыў на ўласныя вочы, наперадзе, да сутыкнення з пасат было аўтамабілі чатыры. Асабіста ў мяне склалася ўражанне, што ягуар наважыў развярнуцца праз зялёную паласу не прапусціўшы пры гэтым нікога».

У прэс-службе ДАІ Менскай вобласці паведамілі папярэднюю версію таго, што адбылося: «ДТЗ здарылася на 16-м кіламетры дарогі Менск-Віцебск. Дзяўчына (1992) за стырном аўтамабіля Jaguar не дала рады кіраванню і выехала на сустрэчную паласу. Спачатку адбылося сутыкненне з Volkswagen (ім кіраваў мужчына 1971) і Ford (за стырном знаходзіўся мужчына 1969)».

У выніку гэтай аварыі пацярпела пасажырка (1974) Volkswagen. Яна шпіталізаваная з чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені і страсеннем галаўнога мозгу. Паводле факту, які адбыўся прызначаная праверка.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках