19 красавiка 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даішнік заламаў рукі менчуку, спрабуючы вырваць дакументы (Відэа)

36

Выпадак быў зняты на аўтарэгістратар.

Аўтааматар KaHcTpykTap сабраў у адно шасціхвілінны відэа запіс усіх аварый, сведкам якіх ён быў апошнім часам. На ім бачныя дарожна-траспартныя здарэнні з розных гарадоў (Магілёў, Наваполацк і г.д.) і трас Беларусі.

У прыватнасці, у ролік трапляе відэа з матацыклістам, які нясецца на велізарнай хуткасці праз гарадское скрыжаванне і разбіваецца, рэзнуўшыся ў легкавы аўтамабіль, а таксама аварыя аўтара відэа з раптам «падрэзаўшым» яго веласіпедыстам.

Аднак рэдакцыя сайта charter97.org звярнула ўвагу на абуральны выпадак парушэння з боку супрацоўніка міліцыі, які знаходзіцца ў напрыканцы нарэзкі роліка(пятая хвіліна). Аўтару відэа атрымоўваецца зняць на аўтарэгістратар выпадак нападу на яго супрацоўніка ДАІ. Прычынай гэтаму стала тое, што ён, паказаўшы на патрабаванне дакументы, адмовіўся даваць іх міліцыянту ў рукі. Той адчыніў дзверы аўтамабіля, стаў заламваць рукі і, крычаць на кіроўцу, вырваў у яго з рук дакументы.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках