29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі камітэт салідарнасці з Украінай: Самы час пакараць Пуціна

6

Сусветная супольнасць павінна быць салідарная ў падтрымцы Украіны.

Падчас антырасейскага маршу ў Варшаве, сакратар грамадскага камітэту салідарнасці з Украінай Анджэй Урбанік падзяліўся з карэспандэнтам сайта charter97.org сваім меркаваннем аб мерах Еўразвязу ў дачыненні да пуцінскага рэжыму.

- На гэтым маршы сабраліся дзесяткі неабыякавых людзей, якія падзяляюць боль Украіны і суперажываюць з сем'ямі ахвяраў рук пуцінскіх наймітаў, у прыватнасці, якія загінулі ў тым злашчасным рэйсе MH17. Як на вашую думку павінен быць пакараны за ўсё зробленае ва Украіне Пуцін?

- Цяпер для гэтага самы час. Пасля трагедыі малайзійскага самалёта прэзідэнт Браніслаў Камароўскі ў сваёй прамове сказаў, што нарэшце ёсць надзея на тое, што з вачэй еўрапейскіх палітыкаў спадзе заслона. Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер павінен нарэшце перастаць думаць пра Газпром і пра газ, а прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд хай падавіцца срэбранікамі, заробленымі на «Містралі». Еўразвяз і ЗША, нашы трансатлантычныя хаўруснікі, павінны быць разам салідарныя ў падтрымцы Украіны.

- Ніхто ўсур'ёз не разлічвае, што сусветная супольнасць адрэагуе на дзеянні Расеі ва Украіне вайсковымі метадамі. Аднак эканамічныя санкцыі не прымусілі Расею неадкладна вывесці войскі з Украіны. Як вы думаеце, як можа развівацца сітуацыя далей?

- Вельмі складана сказаць. Частка заходніх палітыкаў думаюць, што расейцы трохі змянілі сваю пазіцыю. Я б у гэта не верыў. На мой погляд, гэта з'яўляецца тактычным ходам у падыгрыванні Пуціну. Мы павінны ўвесь час ціснуць. Спадзяюся, што не толькі прэзідэнты і іх кабінеты, але і грамадзяне ЕЗ і ЗША будуць падтрымліваць украінцаў і іх імкненне да сапраўднай незалежнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках