19 красавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі: У Сечына будзе больш праблем, чым ён чакаў

12
Хадаркоўскі: У Сечына будзе больш праблем, чым ён чакаў

Міхаіл Хадаркоўскі вітаў пастанову арбітражнага суда ў Гаазе, які абавязаў Расею выплаціць экс-акцыянерам ЮКАСа 50 мільярдаў еўра.

Ён выказаў няўпэўненасць у тым, што Масква добраахвотна пагодзіцца выплаціць гэтую суму, піша РБК. Дзве дзяржаўныя энэргетычныя кампаніі - "Раснафта" і "Газпром" - цяпер могуць чакаць юрыдычныя праблемы за мяжой, мяркуе Хадаркоўскі.

"Акрамя фінансавага складніка працэсу, дзе я не з'яўляўся стараной, я, вядома, быў зацікаўлены ў пастанове суда, якая зводзіцца да таго, што наогул уся "справа ЮКАСа" была фальшыўкай, - сказаў Хадаркоўскі. - Вы выдатна разумееце, што ні пра якую добраахвотную выплату кампенсацыі гаворкі не ідзе. Гэта будзе доўгі, моташны працэс з актывамі".

Ці гатовая ў экс-акцыянераў ЮКАСа стратэгія пошуку і арышту замежных актываў, якія належаць РФ, Хадаркоўскі не ведае: "У мяне зусім не было ніякай ахвоты ў такім працэсе ўдзельнічаць. Таму з адказам на пытанне, як гэты працэс будзе адбывацца, вам трэба звярнуцца да Леаніда Барысавіча Неўзліна".

Хадаркоўскі папярэджвае: пастанова суда ў Гаазе можа стаць падставай для судовага і выканаўчага пераследу дзяржаўных энэргетычных кампаній "Раснафта" і "Газпром" (першая атрымала асноўны здабываючы актыў ЮКАСа - "Юганскнафтагаз", другая - кампанію "Сібнафта", на якую прэтэндаваў ЮКАС на момант з пачаткам пераследу кампаніі).

"Што з'яўляецца важным, у пастанове арбітражу канкрэтна ўказаная не толькі Расейская Федэрацыя, але і бенефіцыяры рабавання ЮКАСа. Па-першае, гэта "Раснафта", а па-другое, "Газпром", - кажа Хадаркоўскі. - Як тлумачаць юрысты, гэта адкрывае шырокія магчымасці для судовых і выканаўчых працэдур у дачыненні да гэтых арганізацый. Я думаю, што ў Ігара Іванавіча Сечына [прэзідэнт дзяржаўнай нафтавай кампаніі "Раснафта"] цяпер будзе больш праблем, чым ён чакаў".

"Раснафта" у магчымасць выстаўлення ёй якіх-небудзь прэтэнзій на падставе пастановы суда ў Гаазе не верыць. "Раснафта" не з’яўлялася стараной, не ўдзельнічала ў названых спрэчках і не з'яўляецца адказчыкам апублікаваных пастаноў, - гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве кампаніі. - "Раснафта" не думае, што да кампаніі могуць быць выстаўленыя якія-небудзь патрабаванні ў сувязі з апублікаванымі пастановамі або што названыя пастановы могуць негатыўна адбіцца на камерцыйнай дзейнасці або актывах кампаніі".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках