29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры ЕЗ і ЗША дамовіліся пра новыя санкцыі супраць Расеі

15
Лідэры ЕЗ і ЗША дамовіліся пра новыя санкцыі супраць Расеі

Брусэль і Вашынгтон прымуць «дадатковыя меры» супраць Расеі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба адміністрацыі прэзідэнта Францыі, піша РБК.

Кіраўнік дзяржавы Франсуа Аланд, брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран, канцлерка ФРГ Ангела Мэркель, прэм'ер-міністр Італіі Матэа Ренцо і прэзідэнт ЗША Барак Абама раніцай 28 ліпеня правялі перамовы аб сітуацыі на Украіне і ў сектары Газа.

«Яны выказалі шкадаванне, што, нягледзячы на шматлікія звароты ў адрас прэзідэнта Пуціна, Расея не робіць эфектыўнага ціску на сепаратыстаў, каб схіліць іх да перамоваў, а таксама не робіць канкрэтных мер для забеспячэння кантролю над расейска-ўкраінскай мяжой», - адзначаецца ў паведамленні Елісейскага палаца.

Адміністрацыя Аланда таксама звярнула ўвагу, што лідэры еўрапейскіх краін і ЗША чакаюць інфармацыі аб тым, ці надавала Расея наўпроставую вайсковую падтрымку рушэнцам.

«У гэтых умовах пяць кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў пацвердзілі свой намер рабіць новыя захады супраць Расеі», - гаворыцца ў паведамленні. Які характар новых санкцый, што будуць уведзеныя ў дачыненні да Расеі, не ўдакладняецца.

Палітыкі выказалі надзею, што змогуць знайсці супольны падыход з расейскімі ўладамі да пераадолення ўкраінскага крызісу. Акрамя таго, яны заявілі пра гатоўнасць працягваць свае кантакты з Масквой.

Нагадаем, 26 ліпеня ЕЗ апублікаваў у афіцыйным часопісе імёны новых фігурантаў санкцыйнага спісу. У пашыраным спісе - 15 новых прозвішчаў і 18 арганізацый і кампаній.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках