20 красавiка 2024, Субота, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцы ў Гародні праз прарыў трубы біў 5-метровы фантан

1

Учора падчас гідраўлічных выпрабаванняў цепласетак на вуліцы Горкага ў Гародні прарвала трубу.

З-пад зямлі цягам некалькіх хвілін біў фантан вышынёй у некалькі метраў, паведамляе «Вечерний Гродно». Як распавёў начальнік аператыўна-дыспетчарскай службы філіяла «Гарадзенскія цеплавыя сеткі» Аляксандр Лявонаў, у гэты дзень адбылося два разрывы трубы дыяметрам 500 мм на вуліцы Горкага: у тым ліку насупраць Дома навукі і тэхнікі, там, дзе біў фантан.

Ліквідаваць непаладкі работнікі цепласетак плануюць заўтра і абяцаюць даць гарачую ваду ў тэрмін - да 24:00. Калі пашкоджанні не атрымаецца паправіць да гэтага часу, гарачую ваду для шасці жылых дамоў уключаць на дзень пазней.

Фота: 015.by

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках