25 красавiка 2024, Чацвер, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон МакКейн: ЗША трэба ўжыць супраць Расеі энэргетычны вагар

8
Джон МакКейн: ЗША трэба ўжыць супраць Расеі энэргетычны вагар

Лішкі здабыванага ў ЗША газу варта адправіць на сусветны рынак.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле сэнатараў Джона Хэўвэна і Джона МакКейна "Ужыць энэргетычны вагар Амэрыкі", апублікаваным у The Wall Street Journal (пераклад - Инопресса.ру).

"Расея працягвае запалохванне празаходняга ўраду Украіны ў Кіеве і хаўруснікаў ЗША ў Еўропе, а таксама парушаць іх дзейнасць", - сцвярджаюць аўтары. Акрамя таго, Расея далей гуляе на залежнасці Украіны і Еўропы ад расейскіх энэрганосьбітаў, пішуць яны.

Як ЗША могуць знізіць залежнасць Еўропы ад расейскага газу? "Для пачатку мы можам прыняць Акт аб паўночнаатлантычнай энэргетычнай бяспецы - законапраект, які мы фундавалі і ўнеслі разам з сэнатарамі Лайзай Муркоўскі і Джонам Барасам. Ён "разгорне "нашыя ўласныя прыродныя рэсурсы, каб саслабіць рэжым Пуціна і ўмацаваць нашых хаўруснікаў на Украіне і ў Еўропе", - пішуць аўтары.

З іхніх слоў, сёння ў ЗША ёсць вагары для "вызвалення хаўруснікаў з абцугоў Расеі" на газавым рынку. Дзякуючы новым тэхналогіям ЗША здабываюць больш за 30,2 трлн кубамэтраў газу штогод - больш, чым спажываюць. Пры гэтым нафтагазавыя кампаніі вымушаныя спальваць лішкі газу, бо ў ЗША няма трубаправодаў для яго збору.

ЗША павінны адправіць гэты газ на сусветны рынак, раяць аўтары. Яны апісваюць свой законапраект:

1. "Ён спросціць здабычу газу на сухазем’і", ухіліўшы "перашкоды з боку ўрада і бюракратычныя перашкоды", як пішуць аўтары.

2. Паскорыцца працэс выдачы ліцэнзій на сістэмы збору прыроднага газу.

3. "Паскорыцца экспарт звадкаванага прыроднага газу нашым хаўруснікам", - пішуць аўтары, паведамляючы, што сёння ў ЗША ёсць толькі адзін тэрмінал для экспарту газу. "Наш законапраект абавязвае міністра энэргетыкі неадкладна ўхваліць экспарт ЗПГ ва Украіну, а таксама хаўруснікам з NATO і Японіі ў дадатак да краін, з якімі ў нас вольны гандаль", - гаворыцца ў артыкуле.

Аўтары раяць ЗША мудра скарыстацца сваімі вагарамі: умацаваць амэрыканскую эканоміку і ўмацаваць нацыянальную бяспеку, дапамагаючы хаўруснікам супраціўляцца расейскай агрэсіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках