20 красавiка 2024, Субота, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь гатовая забараніць імпарт мяса і малака з Украіны

36
Беларусь гатовая забараніць імпарт мяса і малака з Украіны

Масква ўцягвае Менск у новую гандлёвую вайну.

Беларусь можа далучыцца да абмежавальных захадаў Расеі на імпарт ялавічыны, малака і малочнай прадукцыі з Украіны. Пра гэта заявіў галоўны ветэрынар Беларусі Юрый Піваварчык, паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду.

У гутарцы з намеснікам кіраўніка ўстановы Яўгенам Непаклонавым ён адзначыў, што Беларусь узмоцніць лабараторны кантроль за ўкраінскай малочнай прадукцыяй, што ўвозіцца на яе тэрыторыю, у сувязі з тым, што ў 2014 годзе Украіна паставіла ў нашую краіну звыш 4,5 тысяч тон малочнай прадукцыі.

Таксама кіраўнікі ўстановы абмеркавалі небяспеку паставак у Расею бескасцявой ялавічыны праз Беларусь з Украіны і Малдовы.

Нагадаем, 29 ліпеня ўвайшла ў дзеянне забарона Расспажыўнагляд на імпарт у Расейскую Федэрацыю кансерваў з агародніны, садавіны і рыбы, вырабленых ва Украіне. Прычынай для такой меры сталі нібыта неаднаразовыя парушэнні, дапушчаныя ўкраінскімі прадпрыемствамі пры вырабе кансерваў з садавіны, гародніны і рыбны. 28 ліпеня быў забаронены ўвоз у Расею ўкраінскага малака. Прадстаўнік установы патлумачыў, што такая пастановы звязаная з неаднаразовымі парушэннямі расейскіх ветэрынарна-санітарных патрабаванняў.

24 ліпеня Расея і Украіна абмяняліся ўзаемнымі забаронамі на ўвоз прадукцыі. Тады на патрабаванне фітасанітарнай службы Расея ўвяла абмежаванні на ўвоз расліннай прадукцыі з тэрыторыі Украіны ў ручной паклажы і багажы. У адказ Украіна ўвяла забарону на экспарт свініны з Расеі. Пастанова была прынятая са спасылкай на распаўсюд віруса афрыканскай чумы свіней. Украінскія ўлады заявілі, што з дыпламатычных крыніц і афіцыйных паведамленняў Рассельгаснагляду ім стала вядома пра інфікаванне вірусам афрыканскай чумы свіней мяса ў гарадах Бранск, Арэнбург і ў Курскай вобласці.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках