23 красавiка 2024, aўторак, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі Беларусі з'явяцца новыя вайсковыя базы Расеі?

36
На тэрыторыі Беларусі з'явяцца новыя вайсковыя базы Расеі?

Улады будуць здаваць у канцэсію стратэгічныя вайсковыя аб'екты.

Пра гэта гаворыцца ва Указе №372 ад 20 ліпеня 2014 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, беларускія ўлады маюць намер аддаваць у канцэсію (арэнда/эксплуатацыя) аб'екты, якія маюць стратэгічна важнае значэнне для краіны, а менавіта аб'екты, якія забяспечваюць вайсковую бяспеку, абарону і рэалізацыю нацыянальных інтарэсаў у эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльнай, інфармацыйнай і іншых сферах, якія маюць важнае дзяржаўнае значэнне.

Указам зацверджаны парадак фарміравання пераліку стратэгічных аб'ектаў для перадачы ў канцэсію, парадак афармлення канцэсіі і палажэнне аб вызначэнні кошту разавага плацяжу паводле аб'ектаў канцэсіі.

Пры гэтым у дакуменце дакладна агаворваецца, што дзеянні гэтага ўказа не распаўсюджваюцца на ўчасткі нетраў, водныя аб'екты, лясы (участкі ляснога фонду), зямельныя ўчасткі (для гэтага прыняты адпаведны закон)

«Для мэтаў гэтага дакумента пад аб'ектамі, якія маюць стратэгічна важнае значэнне для Рэспублікі Беларусь, маюцца на ўвазе аб'екты канцэсіі, якія забяспечваюць вайсковую бяспеку Рэспублікі Беларусь, абарону і рэалізацыю нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльнай, інфармацыйнай і іншых сферах, якія маюць важнае дзяржаўнае значэнне», - гаворыцца ў тэксце ўказу.

Улічваючы тое, што адзіным хаўруснікам Лукашэнкі з'яўляецца пуцінская Расея, а таксама цеснае супрацоўніцтва паміж Менскам і Масквой у вайсковай сферы, зразумела, што гэтая краіна з'яўляецца адзіным кандыдатам на атрыманне ў канцэсію вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках