25 красавiка 2024, Чацвер, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадарожнік зафіксаваў запуск ракеты па малайзійскім «Боінгу»? (Відэа)

14

Амерыканскі спадарожнік зняў пуск ракеты з комплексу «Бук» на тэрыторыі Украіны.

Відэа запуску апублікаванае на сэрвісе YouTube. У тлумачэнні да роліка гаворыцца, што на кадрах пазначаны абстрэл малайзійскага «Боінга» з зенітна-ракетнага комплексу «Бук».

Рэйс MH17 кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу 17 ліпеня паблізу пасёлка Грабава Данецкай вобласці. Усе 298 чалавек на борце загінулі.

Паводле звестак амерыканскай выведкі, «Боінг» быў збіты прарасейскімі сепаратыстамі памылкова. Гэтыя заявы прагучалі на брыфінгу ў Вашынгтоне, які высокапастаўленыя прадстаўнікі выведслужбаў ЗША правялі на ўмовах ананімнасці 23 ліпеня.

У якасці адной са створаных Расеяй умоў катастрофы самалёта яны назвалі навучанне сепаратыстаў таго, як карыстацца сучаснымі сістэмамі СПА.

Паводле звестак удзельнікаў брыфінгу, малайзійскі «Боінг», відавочна, быў збіты ракетай класа «зямля-паветра» з зенітна-ракетнага комплексу «Бук». Прадстаўнікі амерыканскіх выведслужбаў дадалі, што ім не вядома, ці прысутнічалі пры запуску ракеты спецыялісты з Расеі. Са слоў чыноўнікаў, найбольш імавернае тлумачэнне таго, чаму самалёт быў збіты ў тым, што баевікі зрабілі памылку. Яны адзначылі, што перад тым сепаратысты збілі 12 украінскіх вайсковых самалётаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках