28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Дабратвор арыштаваны на 14 дзён за бел-чырвона-белы сцяг

9
Ілля Дабратвор арыштаваны на 14 дзён за бел-чырвона-белы сцяг

Актывіста затрымалі сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна.

Пра гэта паведаміў кіраўнік моладзевай арганізацыі "Альтэрнатыва" Алег Корбан на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Толькі што стала вядома аб затрыманні грамадскага актывіста, сябра руху «Разам» і ГА «Альтэрнатыва» Іллі Дабратвора. Яго затрымалі падчас судовага прэцэсіі над Андрэем Бандарэнкам. І ўжо паспелі асудзіць паводле класічнага сцэнару беларускага правасуддзя (лаянка) тэрмінам на 14 дзён», - піша ён.

Алег Корбан мяркуе, што прычынай затрымання і арышту стала акцыя вывешвання забароненага нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга ў Дзяржынску напярэдадні Дня аднаўлення незалежнасці.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках