20 красавiка 2024, Субота, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з лідэраў страйку ІП - у шпіталі пад наглядам міліцыі

54

У Баранавічах 2 ліпеня быў затрыманы прадпрымальнік Мікалай Чарнавус.

Затрыманне адбылося пасля візіту ў гарвыканкам і сустрэчы з журналістам раённай газеты. Яго адвезлі ў гарадскі аддзел міліцыі, дзе начальнік аховы грамадскага парадку і прафілактыкі правапарушэнняў маёр міліцыі Аляксей Гетмам пачаў складаць на актывіста адміністрацыйны пратакол за правядзенне «несанкцыянаванага мерапрыемства» індывідуальных прадпрымальнікаў 1 ліпеня на гарадскім каапрынку і ў вялікай зале гарвыканкама, паведамляе ПЦ «Вясна».

Гэты працэс зацягнуўся амаль на 5 гадзін. Падчас складання пратаколу Мікалаю Чарнавусу (ён інвалід II-ой групы) стала дрэнна, і ён неаднаразова прасіў аб дапамозе, але маёр міліцыі Аляксей Гетмам адмаўляўся выклікаць хуткую дапамогу.

Пасля складання адміністрацыйнага пратаколу Мікалай Чарнавус не быў вызвалены, а яго накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе яму стала зусім дрэнна. У грамадскага актывіста рэзка падняўся ціск і здарыўся гіпертанічны крыз.

У гэтых умовах супрацоўнікі міліцыі вымушаныя былі выклікаць хуткую дапамогу і даставіць Мікалая Чарнавуса ў гарадскую лякарню, дзе ён знаходзіцца пад наглядам двух супрацоўнікаў міліцыі.

Са слоў актывіста Віктара Сырыцы, які паспеў перагаварыць з Мікалаем Чарнавусам падчас яго пераходу з прыёмнай у I-ае хірургічнае аддзяленне, выглядае ён вельмі стомленым і хворым. Адначасова стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі не пусцілі ў палату да Мікалая Чарнавуса ягонага сына.

Страйкі прадпрымальнікаў у сувязі з новымі правіламі вядзення бізнэсу праходзяць ва ўсёй Беларусі з 1 ліпеня.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках