20 красавiка 2024, Субота, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЕЗ і ЗША будуць каштаваць Расеі траціны бюджэту

23
Санкцыі ЕЗ і ЗША будуць каштаваць Расеі траціны бюджэту

Новыя санкцыі - вельмі моцны ўдар па РФ з часоў халоднай вайны.

Еўрапейскі Звяз афіцыйна ўзгадніў пакет сектаральнай абмежавальных мер у дачыненні да Масквы. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай 29 ліпеня ўвечары ад імя прэзідэнта ЕЗ Гэрмана Ван Рампея і кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу, нагадвае NEWSru.com.

Гэтай пастановай Еўразвяз абмяжоўвае доступ да сваіх рынкаў капіталу для "расейскіх фінансавых інстытутаў, якія належаць дзяржаве", уводзіць эмбарга на гандаль зброяй з Расеяй і забарону на пастаўкі ў Расею тавараў падвойнага прызначэння, прызначаных для вайсковага сектара. Таксама Расеі абмежаваны доступ да адчувальных тэхналогій, "асабліва ў нафтавай галіне".

Новыя санкцыі будуць фармальна падпісаныя Радай ЕЗ у сераду, а ўвойдуць у дзеянне адразу пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕЗ 31 ліпеня.

Расейская эканоміка сапраўды ўжо адчувае страты: Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) днямі адмовіўся фінансаваць расейскія праекты, што азначае непаступленне ў РФ амаль 23 млрд еўра інвестыцый у год.

На гэты фон накладваецца і адток капіталу з краіны, які ў першым паўгоддзі дасягнуў адзнакі ў 74,6 млрд даляраў. Расейскія ўлады думалі, што еўрапейцы не рызыкнуць пайсці на сектаральныя санкцыі, баючыся эфекту бумеранга. Але ціск на Расею з мэтай схіліць краіну да патрэбнай Захаду стратэгіі паводзін быў для Брусэля больш прыярытэтнай задачай.

Агульны экспарт краін ЕЗ у Расею ацэньваецца прыкладна ў 120 млрд еўра. Чацвёртую частку - 36 млрд еўра - зарабляе на ім Нямеччына, больш за 11 млрд. - Італія, нагадвае  "Независимая газета". Але нават такім краінам, як Вялікабрытанія, Польшча, Швэцыя, краіны Балтыі, што асабліва заўзята намагаюць санкцый, не пазбегнуць страт, папярэджваюць экспэрты.

На Расею прыпадаюць амаль тры чвэрці экспарту напояў і тытунёвых вырабаў Латвіі і траціна харчовых тавараў Літвы, так што магчымыя контрмеры могуць быць вельмі адчувальнымі. У еўрапейскай прэсе мноства прызнанняў, што санкцыі супраць Расеі аднабакова выгадныя ў эканамічнай канкурэнцыі з Еўропай толькі ЗША. "Гандаль Еўропы з Расеяй у 10 разоў большы, чым паміж ЗША і імперыяй Пуціна", - нагадваюць розныя нямецкія газеты.

Санкцыі могуць прыдушыць Расею фінансава

Аглядальнік і рэдактар ​​Financial Times Вольфганг Мюнхаў мяркуе, што "ахілесавая пята Пуціна - фінансавага паходжання". У гэтым сектары санкцыі могуць стаць балючымі. Рэч у тым, што Расея, маючы валютныя рэзервы ў 500 млрд даляраў, трымае значную іх частку ў выглядзе каштоўных папер, але не можа даць сваёй эканоміцы ні даляра ні еўра без таго, каб частка гэтых транзакцый не прайшла праз амерыканскія ці еўрапейскія аплатныя сістэмы.

У экстрэмальным выпадку ўласнасць расейскага Цэнтрабанка можа быць замарожаная, а астатняя расейская эканоміка адрэзаная ад рынку капіталу. У гэтым выпадку яна за некалькі тыдняў можа абрынуцца, звяртае ўвагу на гэтую публікацыю сайт "Заголовки".

Хто пацерпіць больш за ўсё

Cанкцыі маюць абмежаваны тэрмін - тры месяцы з моманту ўваходжання ў дзеянне. Дырэктар Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій Руслан Пухаў уважае за добрую навіну той факт, што тэрмін дзеяння санкцый патэнцыйна можа быць абмежаваны трыма месяцамі. На ягоную думку, калі б яны былі прынятыя бестэрмінова, у Расеі не было б шанцу зняць іх, бо не ўдалося б дамагчыся кансэнсусу.

"Як ні займайся імпартазамяшчэннем, як ні супрацоўнічай з Індыяй ды Кітаем, перадавыя тэхналогіі знаходзяцца на Захадзе ці ў краінах пад моцным заходнім уплывам, напрыклад Ізраілі ці Сінгапуры", - сказаў ён РБК.

Больш за ўсё пацерпяць "Газпром" і "Раснафта", якім патрэбныя заходнія тэхналогіі для здабычы на ​​арктычным шэльфе, мяркуюць экспэрты. Пад пагрозай будуць праекты распрацоўкі цяжказдабывальных запасаў і сланцавай нафты. У гэтым выпадку сумарная здабыча нафты можа знізіцца на 5-10%, або на 26-52 млн т у год, падлічыў выканаўчы дырэктар кластара энэргаэфектыўных тэхналогій фонду "Сколкава" Мікалай Грачоў.

Паводле звестак Мінэнэрга і Мінпрамторга, 25% абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў нафтагазавай галіне, набываецца расейскімі кампаніямі за мяжой. Еўракамісія, паводле звестак The Financial Times, можа абмежаваць яго экспарт у рамках забароны на пастаўку ў Расею "асабліва важных тэхналогій". Паводле падлікаў FT, еўрапейскія вытворцы і пастаўнікі страцяць ад забароны не больш за 150 млн еўра ў год. Расея адчуе негатыўныя наступствы ад санкцый па сканчэнні некалькіх гадоў.

З матэрыялаў, апублікаваных Радай ЕЗ у аўторак, незразумела, якія расейскія банкі падпадуць пад абмежаванні на доступ да еўрапейскага капіталу. Газета The Wall Street Journal у панядзелак пісала, што праз новыя санкцый ЕЗ могуць пацярпець ВТБ і "Сбербанк". Але кантрольны пакет Сбербанка знаходзіцца ў руках у ЦБ, і незразумела, ці падпадае ён пад вызначэнне "дзяржбанкі" для мэтаў санкцыйнага рэжыму.

Дырэктар Інстытута стратэгічнага аналізу ФБК Ігар Нікалаеў заявіў "Новым Известиям", , што "абмежаванне дзяржаўных банкаў да танных крэдытных рэсурсаў істотна і хваравіта ўдарыць па эканоміцы": "У нас і так не растуць інвестыцыі ў асноўны капітал, і цяпер крэдытаванне ў эканоміку скароціцца яшчэ больш".

Паводле ягоных слоў, тэхналагічныя санкцыі наўрад ці закрануць газавы сектара, але нафтавы закрануць адразу. Але, як гаворыцца, яшчэ не вечар, і тэндэнцыя да паступовага ўвядзення жорсткіх санкцый цалкам можа сведчыць, што на газавую галіну еўрапейцы звернуць увагу крыху пазней.

Еўрапейскі рэсурс EUobserver са спасылкай на дыпламата, знаёмага з тэкстам распрацаваных санкцый, паведаміў пра магчымыя лічбы страт ад іх увядзення як для расейскй, так і для еўрапейскай эканомікі. Расея страціць ад санкцый 23 млрд еўра (амаль 1 трлн рублёў, або 1,5% ВУП) у гэтым годзе і яшчэ 75 млрд еўра (амаль 3,5 трлн рублёў, або 4,4% ВУП, згодна з бюджэтным праектаваннем) у 2015 годзе.

Для параўнання: гадавы бюджэт Расеі складае амаль 300 млрд еўра. Разам з тым страты ЕЗ ацэньваюцца ў 40 млрд еўра ў гэтым годзе і 50 млрд еўра ў 2015-м. Ігар Нікалаеў не згодны з ацэнкамі еўрапейскіх страт, ён мяркуе, што яны крыху завышаныя. "Расейская эканоміка і без санкцый скочвалася ў рэцэсію, цяпер яны яе толькі пагоршаць, - кажа экспэрт. - А еўрапейская ўжо дэманстравала рост і ажыўленне. Вядома, яны адчуюць наступствы санкцый на сабе, але ці змогуць з імі справіцца".

"Сбербанкбанк" у сваім праспекце ў чэрвені пісаў, што ў яго няма ніякіх падстаў меркаваць, што санкцыі ЕЗ могуць быць да яго ўжытыя.

Згодна са справаздачнасці ВТБ за першы квартал 2014 года, аб'ём выпушчаных еўрааблігацый ды іншых еўрапейскіх каштоўных папер складае 426,1 млрд рублёў. У "Сбербанка", паводле звестак справаздачнасці, на ноты, выпушчаныя ў рамках MTN і ECP праграм, даводзіцца 462 млрд рублёў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках