25 красавiка 2024, Чацвер, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Саўмін «ашчаслівіў» беларусаў

8
Як Саўмін «ашчаслівіў» беларусаў

Журналісты падлічылі, як можна выжыць на бюджэт пражытковага мінімуму.

Урад пералічыў суму бюджэту пражытачнага мінімуму. З 1 жніўня гэты сацыяльны нарматыў у сярэднім на душу насельніцтва павялічыцца на 10,8% - да 1.343.420 рублёў у месяц, піша «Салідарнасць».

Як палічыў Саўмін, гэтых грошай павінна выстарчыць на куплю адзення, абутку, лекаў, аплату камунальных ды іншых паслуг.

Праверым на трываласць шчодрую прыбаўку да БПМ.

Ліверка - нашае ўсё!

Пачнем з ежы. Паводле статыстыкі Белстата, у першым квартале 2014 штомесяц сярэднестатыстычны беларус з'ядаў 7,2 кг хлеба, 6,2 - мясных прадуктаў, 1,5 - рыбы, 5,1 - бульбы і амаль 24 кг малочных прадуктаў.

У свой спіс мы ўключылі самыя танныя прадукты. Ліверку замест сыравяленай кілбасы, не «Нарачанскі», а «Водар», рыба самая простая - бо нават селядзец, якім Лукашэнка прапаноўваў замяніць мяса, можа ўдарыць па бюджэце.

Дадамо ў спіс малочныя прадукты і бульбу - і наш набор будзе каштаваць прыкладна 450 000 рублёў.

Застаецца яшчэ 892.000.

Згодна з разлікамі Саўміна, на ежу з БПМ траціцца амаль 55% - 740 тысяч з новага бюджэту. Як бачым, нам ёсць куды рухацца, калі зэканоміць на ежы дзеля новага купальніка - бо на двары лета!

Купальнік vs каўбаса

На адзенне з мінімальнага бюджэту належыць выдаткоўваць амаль 20%, што складае 270 000 руб. Гэтых грошай не выстарчыць ні на новы купальнік (у коштах Белстата - 295 000 рублёў), ні на жаночыя летнія туфлі (амаль 500 000), ні на мужчынскія сандалі (прыкладна 370 000 рублёў).

Піва ці трусы

Заўзятаму курцу, які паліць пачак у дзень, у месяц трэба амаль 230 000 рублёў (калі паліць айчынныя цыгарэты з фільтрам па 7700 за пачак). Бывайце, летні капялюшык і баваўняныя шкарпэткі!

А зэканоміўшы на двух літрах піва, можна купіць мужчынскую саколку або трусы.

Магчыма, на 130 даляраў, якія сёння складаюць бюджэт пражытковага мінімуму, можна выжыць, калі адмовіцца ад аплаты камуналкі, мабільнай сувязі ды інтэрнэту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках