25 красавiка 2024, Чацвер, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты ўз’еліся на Дэвіда Духоўнага праз рэкламу расейскага піва

15

Галівудскі актор Дэвід Духоўны апынуўся ў цэнтры скандалу пасля таго, як зняўся ў рэкламе расейскага піва.

Паводле сюжэту роліка, актор фантазуе, кім бы ён стаў, калі б ягоны дзед не эміграваў у ЗША, і яму давялося б нарадзіцца ў Расеі, паведамляе ТСН.

У выніку Дэвід Духоўны кажа, што яму - расейцу "было б, чым ганарыцца". Аднак з'яўленне актора ў такой рэкламе не спадабалася ягоным фанам у ЗША і Украіне. Як паведамляе The Daily Mail, прыхільнікі Духоўнага прыгадалі яму, як падчас Майдану ён прызнаўся, што напраўду з'яўляецца часткова ўкраінцам. "Я ўсё жыццё думаў, што я расеец, але цяпер выявіў, што ўкраінец. Ніколі не позна мяняцца", - напісаў на сваім Twitter актор.

А цяпер ён нечакана з'яўляецца ў рэкламе расейскага піва, у якім называе сябе збольшага расейцам. "Яму трэба вызначыцца, на чыім ён баку ў гэтым канфлікце", - пракаментаваў адзін з прыхільнікаў актора.

"Можа ён будзе наступным, хто папросіць у Пуціна расейскі пашпарт следам за Жэрарам Дэпардзьё?!" - іранізуе ўкраінская прыхільніца. Па мячы продкі Дэвіда Духоўнага - габрэі, якія жылі ва Украіне і Польшчы, а пасля эмігравалі ў ЗША. А продкі ягонай мамы родам з Шатландыі. Дэвід Духоўны ў рэкламе піва казаў: "Калі б я нарадзіўся ў Расеі, мне было б, чым ганарыцца”.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках