28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя арышты на «Нафтане»

59
Масавыя арышты на «Нафтане»

Арыштаваныя намеснік гендырэктара і шэраг іншых службовых асобаў ААТ «Нафтан».

Галоўнай следчай управай праводзяцца працэсуальныя дзеянні паводле крымінальнай справы аб карупцыі ў дачыненні да службовых асобаў ААТ «Нафтан».

Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы Галоўнай управы ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў, паведаміла ў сваім «Фэйсбуку» афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

У межах крымінальнай справы затрыманыя намеснік генеральнага дырэктара і шэраг іншых службовых асоб названага акцыянернага таварыства, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.

Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя паводле ч.3 арт. 424 (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх абставінаў учынення гэтых злачынстваў.

Праводзіцца расследаванне.

Як паведаміў чытач charter97.org, арыштаваны Карась Сяргей Мікалаевіч, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» (у матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні) і тры ягоныя намеснікі.

«Прыехалі з Віцебска і ўсіх забралі. З аўтаматамі. Увогуле, як заўсёды», - паведаміў сведка.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках