25 красавiка 2024, Чацвер, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Макдональдс» выбачыўся перад менчуком за накрутку ў бульбе фры

23
«Макдональдс» выбачыўся перад менчуком за накрутку ў бульбе фры

Але выплачваць кампенсацыю сетку папулярных рэстаранаў не збіраецца.

Учора сталы чытач сайта charter97.org распавёў пра тое, як пайшоў перакусіць у «Макдональдс» ля станцыі метро "Пушкінская" ў Менску і ледзь не застаўся без зуба пра нукрутку ў пакунку з бульбай фры.

Сёння ён паведаміў, што гісторыя мела свой працяг. У адказ на ягоную скаргу да яго на працу прыехалі прадстаўнікі кампаніі.

«Сёння раніцай да мяне прыехаў начальнік вытворчага аддзела і юрыст «Макдональдса», выбачаліся ў найлепшых беларускіх традыцыях і ўсё. Трэба было браць бульбай, якую прапанавалі ўчора замест «той з накруткай», - іранізуе ён.

Са слоў чытача, ні пра якую кампенсацыю гаворка не ішла, а прадстаўнікі «Макдональдса» толькі паабяцалі правесці расследаванне, каб разабрацца на якім узроўні адбыўся «хіба», і даслаць вынікі расследавання.

«З такім поспехам можна было і праз тэлефон пагаварыць, а не прыязджаць. Хоць не - трэба ж даць справаздачу аб праведзенай працы», - дадаў ён.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках