20 красавiка 2024, Субота, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партрэт князя Кейстута пакінуць на сцяне будынка ў Баранавічах

6

Графіці, якое без узгаднення было намаляванае на будынку сталовай тэхналагічнага каледжа наважылі захаваць.

Велізарная карціна з князем Кейстутам з'явілася ў Баранавічах на вуліцы Берасцейскай падчас акцыі «Must Act - Must Art». Аднак, высветлілася, што графіці варта было маляваць у іншым месцы - на другой сцяне інтэрната каледжа, піша мясцовае выданне Інтэкс-прэс.

Як паведаміў куратар праекта Андрэй Цяпін, малюнак павінны былі зафарбаваць, бо ў сталовай ідзе рамонт і паводле ўсіх дакументаў фасад будынка заяўлены аднатонным. Аднак адміністрацыя каледжа пайшла на сустрэчу мастакам і наважыла захаваць творчасць.

- Адразу мы перажывалі, што могуць быць праблемы з дакументамі, аднак усё абышлося. Замест сталовай мы плануем адкрыць кавярню, пастараемся, каб яе тэматыка або меню адпавядала вонкаваму абліччу, - паведамілі ў каледжы.

Баранавічы стаў трэцім горадам у Беларусі, дзе прайшла акцыя «Must Act - Must Art», аднак у параўнанні з Магілёвам і Гомелем, у горадзе гэты праект стаў самым маштабным: акрамя выявы Кейстута на вуліцы Берасцейскай, у «вайсковым гарадку» з'явіліся вялізныя карціны на шасці фасадах жылых дамоў і некалькіх тэхнічных збудаваннях.

Фота: Аляксандр Трыпуцькі

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках