СБУ падала довады абстрэлу Украіны расейскімі дыверсантамі (Фота)
11- 30.07.2014, 15:26
- 33,820
Фота са спадарожнікаў пацвярджаюць абстрэл украінскай тэрыторыі расейскімі вайскоўцамі.
Адпаведныя здымкі былі прадэманстраваны журналістам кіраўніком СБУ Валянцінам Налівайчанка, піша "Украінская праўда".
У прыватнасці, на фота бачныя сляды ад выпуску ракет "Градаў". Дыверсанты перасякалі мяжу, усталёўвалі батарэі на глыбіні 1-2 км на ўкраінскай тэрыторыі, а пасля абстрэлаў вярталіся ў РФ.
"Гэта значыць, яны зайшлі ўсталявалі, адстралялі і вярнуліся назад, выканаўшы загады сваіх злачынных камандзіраў", - сказаў Налівайчанка.
Таксама, згодна са здымкамі, паказанымі Налівайчанкам, на тэрыторыю Украіны ўрываліся аўтамабілі тэхнічнай выведкі РФ, якія карэктавалі недалёка ад мяжы далейшыя накірункі расейскай тэхнікі і дыверсантаў да населеных пунктаў Луганскай і Данецкай абласцей.
Акрамя таго, былі прадэманстраваныя здымкі, якія даказваюць ужо даўно вядомыя факты перамяшчэння на ўкраінскай тэрыторыі расейскай вайсковай тэхнікі і груп дыверсантаў, дасланых Расеяй.
Расейская бронетэхніка і грузавікі ва ўкраінскіх вёсках. Марынаўка
Расейская бронетэхніка і грузавікі ва ўкраінскіх вёсках. Грыгароўка