28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў падзякаваў Лукашэнку

17
Лаўроў падзякаваў Лукашэнку

Расея вітае ініцыятыву правядзення сустрэчы кантактнай групы аб Украіне ў Менску.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, піша "Інтэрфакс".

"Мы нязменна выступаем за перамовы, мы вітаем усякую магчымасць, якая для гэтага даецца, і ў гэтым сэнсе мы, вядома, шануем прапанову Беларусі", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў Душанбэ.

"Мы будзем вітаць кантакты і дзякуем нашым беларускім калегам за тое, што яны дапамагаюць украінцам усё ж такі сесці за стол перамоў", - дадаў міністр.

Раней прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў часе тэлефоннай размовы звярнуўся да яго "з просьбай залучыць Беларусь у якасці пляцоўкі для вядзення перамоў з удзелам усіх зацікаўленых старон для развязання ўкраінскага крызісу".

Украінская старана прапануе вынесці на абмеркаванне кантактнай групы два пытанні: аб вызваленні ўсіх палонных, якія застаюцца ў абаронцаў самаабвешчанай ДНР, і аб забеспячэнні дапускання міжнародных экспэртаў на месца падзення самалёта "Малайзійскіх авіяліній".

Фота: segodnya.ua

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках