19 красавiка 2024, Пятніца, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Украіна зацвердзілі палажэнне аб дэмаркацыі мяжы

4
Беларусь і Украіна зацвердзілі палажэнне аб дэмаркацыі мяжы

Менск і Кіеў не маглі дамовіцца аб дэмаркацыі мяжы 16 гадоў.

Сёння, 30 ліпеня, адбылася цырымонія падпісання Пагаднення паміж украінскім Кабінетам міністраў і беларускім урадам аб зацвярджэнні Палажэння аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь. Цырымонія прайшла ў Чарнігаве, паведамляе УНІАН.

Дакумент падпісалі кіраўнікі дэлегацый Супольнай украінска-беларускай дэмаркацыйнай камісіі - пасол у асобых даручэннях МЗС Украіны Леанід Асавалюк і начальнік Управы дэлімітацыі і дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы Дзяржпамежнага камітэта РБ Аляксандр Архіпаў.

Чыноўнікі падкрэслілі, што Палажэнне аб дэмаркацыі мяжы было адпрацаванае цягам доўгага часу. Уласна падрыхтоўка дакументаў доўжылася з верасня 2013 года, у мінулым годзе ў лістападзе быў усталяваны першы знак на ўкраінска-беларускай мяжы.

Асавалюк патлумачыў, што зацвярджэнне Палажэння дазволіць актывізаваць дэмаркацыю ўкраінска-беларускай мяжы. Дакумент прадугледжвае парадак абазначэння мяжы і нанясенне яго абазначэння на мясцовасць. "Узгодненыя ўсе пытанні. Галоўнае, што ўмеем дамаўляцца. І ўсе спрэчныя пытанні развязаліся, як паміж двума добрымі суседзямі", - падкрэсліў кіраўнік украінскай дэлегацыі.

Нагадаем, што Дамова паміж Украінай і Беларуссю аб дзяржаўнай мяжы была падпісаная 12 траўня 1997 года. Дакумент быў ратыфікаваны Вярхоўнай Радай Украіны 18 ліпеня таго ж года, але не быў ратыфікаваны "нацыянальным сходам" Беларусі.

Беларускі бок раней наўпрост звязваў пытанне ратыфікацыі дамовы аб дзяржаўнай мяжы са сплатай Украінай запазычанасці, якая паводле розных ацэнк складае ад $80 млн да $ 150 млн. У той жа час, няма дакументальнага пацверджання сумы запазычанасці, якая ўзнікла з пачатку 90-х гадоў. Беларускі бок сцвярджае, што яго прадпрыемствы пасля развалу СССР пералічылі ўкраінскім грошы за выпушчаную, але не пастаўленую прадукцыю. Украіна, у сваю чаргу, заяўляла, што не разглядае гэтую запазычанасць як дзяржаўную.

Толькі 18 траўня 2013 года ў Кіеве ў прысутнасці Януковіча і Лукашэнкі быў падпісаны пратакол аб абмене граматамі аб ратыфікацыі дамовы паміж Украінай і Беларуссю аб дзяржаўнай мяжы ад 12 траўня 1997 года.

У дамоўленасцях Кіева і Менска прадугледжана некалькі кампенсацыйных схем. Па-першае, плануецца актыўнае супрацоўніцтва ў сферы ВТС, што пашырае рынак збыту ўкраінскай і беларускай спецыяльнай прадукцыі. Ад украінскіх дзяржпрадпрыемстваў чакаюць паставак камплектуючых, у першую чаргу для СПА. А вось ад "Укрспецэкспарта" - больш маштабных схем, якія выходзяць далёка за межы двухбаковага супрацоўніцтва.

Па-другое, па-ранейшаму мяркуюцца пастаўкі ў Беларусь электраэнэргіі са зніжкай, што робіць магчымым яе далейшы рээкспарт. Праблема перавытворчасці электраэнэргіі нават была паднятая на апошнім пасяджэнні ўкраінскага ўрада. Па-трэцяе, Кіеў прадугледжвае для Менска льготныя транспартныя тарыфы. Па-чацвёртае, чакаюцца пастаўкі ва Украіну беларускіх трактароў і камбайнаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках