26 красавiка 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЖКГ: Палова менчукоў гатовыя заплаціць за добраўпарадкаванне двароў

21
ЖКГ: Палова менчукоў гатовыя заплаціць за добраўпарадкаванне двароў

Пра гэта нібыта сведчаць вынікі сацапытання, праведзенага камунальнікамі.

Усяго, са слоў камунальнікаў, у сацапытанні прыняў удзел 1041 жыхар. Блізу паловы з іх, як высветлілася, гатовыя прыняць долевы фінансавы ўдзел у добраўпарадкаванні двароў, у тым ліку ўстаноўцы і замене дзіцячага абсталявання, арганізацыі парковачных месцаў, піша minsknews.by.

Разам з тым жыхары горада не праявілі асаблівай зацікаўленасці да таго, каб укласці сродкі ў працы для ўсталявання сістэм відэаназірання за прыдамавой тэрыторыяй, а таксама стварэння новых і рамонту існых пляцовак для выгулу хатніх жывёл.

Пры гэтым 623 рэспандэнты (60%) паказалі, што ўдзельнічаюць у месячніках і суботніках для ўборкі і добраўпарадкавання дваровых і унутрыквартальных тэрыторый, 643 менчукі (62%) задавальняе санітарны стан пад'езда, а 689 (66%) - стан дзіцячага абсталявання, 733 (70 %) далі станоўчую ацэнку ўборцы двароў.

Больш за палову рэспандэнтаў - 574 (55%) – бяруць удзел у арганізаваных жыллёвымі службамі мерапрыемствах для азелянення і кветкавага афармлення прыдамавой тэрыторыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках